8 лiпеня 2024, панядзелак, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомы напаў на будынак ФСБ у Варонежы

8
Невядомы напаў на будынак ФСБ у Варонежы

У выніку страляніны загінуў супрацоўнік спецслужбы.

На адзін з будынкаў УФСБ у Варонежы быў учынены напад, загінуў адзін чалавек, паведамілі «Вести Воронеж» крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

У выніку страляніны загінуў супрацоўнік спецслужбы, нападнік быў затрыманы. Іншая інфармаваная крыніца паведаміла выданню «Абірэг», што хоць гаворка ідзе пра аб'ект ФСБ, але гэта быў не галоўны будынак рэгіянальнай управы на вуліцы Валадарскага. «Інцыдэнт адбыўся на іншым аб'екце. Нападнік затрыманы», – расказаў суразмоўца выдання.

У сваю чаргу крыніца тэлеграм-канала «ВЧК-ОГПУ» ўдакладніла, што інцыдэнт не з'яўляецца тэрактам, а забойства было здзейсненае праз рэўнасць. Паводле звестак канала, мужчына, апрануты ў будаўнічую робу, залез на дах гаража спецслужбаў і стрэліў з пісталета Макарава ў ахоўніка – супрацоўніка камендатуры. Пацярпелы памёр.

«Забойца – былы супрацоўнік мясцовага УФСБ, цяпер баец ЦСН ФСБ Расеі. Быў затрыманы ў “ЛНР”. Матывам стала рэўнасць. УСУ СК была пачатая крымінальная справа», – растлумачыў суразмоўца канала.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках