18 снежня 2024, Серада, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку давядзецца здацца ва ўкраінскі палон

33
Лукашэнку давядзецца здацца ва ўкраінскі палон
АЛЬФРЭД КОХ

Дыктатара чакае незайздросны лёс.

Былы віцэ-прэм'ер Расеі Альфрэд Кох у эфіры YouTube-канала «Форум свабоднай Расеі» пракаментаваў заяву Лукашэнкі, што «тысячы беларусаў тэлефануюць у ваенкаматы, каб ім раздалі зброю для абароны межаў».

– Дык дай зброю беларусам. Чаго ж ты не даеш? Яны ж будуць абараняць цябе, твой азадак стары. Аляксандр Рыгоравіч, ты ж разумееш, што гэта будзе азначаць, калі ты беларусаў узброіш аўтаматамі? Што ты потым з імі будзеш рабіць? Першае, што яму трэба будзе зрабіць, – гэта здацца ўкраінцам. Толькі тады ў яго будзе шанец выжыць.

– А потым даць інтэрв'ю Уладзіміру Золкіну (украінскі блогер, які інтэрв'юе расейскіх палонных – заўв.) і напісаць на абмен.

– А на каго яго абмяняюць? Пуцін скажа, што ён яму непатрэбны. Ніколі ў жыцці, няхай у гэтых украінскіх зінданах і гніе.

– Незайздросны лёс у Лукашэнкі.

– Незайздросны. Ён гэтай палітыкай «і вашым, і нашым», беганнем паміж струменьчыкаў, думаю, шмат крыві і Пуціну папіў. Ніякай любові да яго няма ні ў кога.

Добрая ідэя, Аляксандр Рыгоравіч. Раздай зброяй беларусам. Яны просяць – ты раздай. Няхай абароняць сваю краіну. Выдатная ідэя. Думаю, што Лукашэнка збаіцца нават правесці мабілізацыю, ведаючы «любоў» беларусаў да сябе.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках