8 лiпеня 2024, панядзелак, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Орбан назваў тры пытанні, з якімі прыехаў да Пуціна

29
Орбан назваў тры пытанні, з якімі прыехаў да Пуціна

Прэм'ера Вугоршчыны ўжо раскрытыкавалі і NATO, і Кіеў.

Прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан прыехаў у Маскву, каб даведацца меркаванне Пуціна ў трох пытаннях. Пра гэта ён расказаў падчас прэс-канферэнцыі пасля перамоваў з расейскім дыктатарам, паведамляе РБК.

Паводле ягоных словаў, гэта наступныя пытанні:

«Што ён думае пра наяўныя на гэты момант мірныя ініцыятывы?»

«Што ён думае пра спыненне агню і мірныя перамовы, у якой паслядоўнасці іх можна правесці?»

«Візія Еўропы пасля вайны».

На візіт Орбана адрэагавалі ў Міністэрстве замежных справаў Украіны, падкрэсліўшы, што пастанова ажыццявіць гэтую паездку была прынятая без узгаднення ці каардынацыі з Украінай.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заявіў, што Орбан у Маскве прадстаўляе толькі Вугоршчыну, а не NATO.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках