8 лiпеня 2024, панядзелак, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Людзі, я вярнулася ў СССР, яшчэ і 170 рублёў за гэты кашмар!»

23
«Людзі, я вярнулася ў СССР, яшчэ і 170 рублёў за гэты кашмар!»

Беларуска абурылася начной чаргой у падатковую.

Індывідуальныя прадпрымальнікі ўначы вартуюць пад падатковымі. Праблема ўзнікла праз змяненні ў Падатковым кодэксе.

З 1 ліпеня 2024 года ўсе падатковыя дэкларацыі прымаюцца толькі ў электронным выглядзе: для ІП абавязковым стала падключыцца да сістэмы электроннага дэкларавання і атрымаць электронны ключ. Раней іпэшнікі маглі рабіць гэта на жаданне (але шмат каму даводзілася падключацца да сістэмы добраахвотна-прымусова, бо на гэтым настойвалі падатковыя інспектары).

Пра складаную сітуацыю расказала абураная блогерка пад нікам MamaClub.by у Ціктоку, піша nashaniva.com.

– Начныя варты ля падатковай. Людзі, я вярнулася, здаецца, у Савецкі Саюз. Сёння раніцай я запісалася ў чаргу – гэта падчас электронных чэргаў. Чаму я раніцай не магу прыйсці, узяць талончык і прайсці?

Жанчына патлумачыла, што людзі, якія стаяць у чарзе пад падатковай, пачалі весці свой спіс – туды яна запісалася. А 18-й ёй давялося зноў прыехаць на месца і чакаць 37 хвілінаў толькі дзеля таго, каб яе адзначылі ў гэтым спісе (бо інакш яна страціла б месца ў чарзе).

@mamaclub.by Списки очереди как в 90-х, люди дежурят ночью у налоговых Беларуси дабы сохранить свою очередь. И это чтобы получить услугу за которую они заплатили большие деньги 💸 Средства Мамской Информации Беларуси #этобеларусьдетка #мывбеларуси #беларусыпоймут #беларусы #ипбеларусь #беларусьсегодня #электронныйключрб #электронныйключбеларусь #беларусь2024 #налогибеларусь2024 #новостибеларуси ♬ оригинальный звук - MamaClub.by

– За цэлы дзень падатковая прыняла ўсяго дваццаць чалавек, каб даць электронны ключ. Дваццаць! Людзі, у вас чэргі, а вы прымаеце 20 за дзень?! Дык вось, першыя дваццаць чалавек у спісе, якія пойдуць заўтра, будуць усю ноч вартаваць. Бо ствараюцца нейкія левыя спісы.

Блогерка падкрэсліла, што раніцай яе нумар у чарзе быў 120. Калі ўсё будзе добра, яна падасць дакументы на атрыманне электроннага ключа толькі праз тыдзень – у наступную пятніцу.

– Гэта калі не ўзнікнуць яшчэ нейкія дадатковыя спісы, калі яшчэ нешта не зменіцца за гэтыя пяць працоўных дзён. Гэта значыць, я кожны дзень буду ездзіць у падатковую, потым начную варту стаяць тут, замест таго, каб спаць. Вы чаго, людзі?! Я заплаціла яшчэ 170 рублёў за гэты кашмар! Я ўвогуле не разумею, што адбываецца. Проста трэш.

За 16 гадзінаў ролік у Ціктоку набраў 110 тысячаў праглядаў. У каментарах аўтарцы раяць пашукаць варыянты падаць дакументы не ў Менску, а недзе ў іншым горадзе, дзе чэргі меншыя.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках