8 лiпеня 2024, панядзелак, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея атакавала Украіну праз тэрыторыю Беларусі

36
Расея атакавала Украіну праз тэрыторыю Беларусі

Дрон акупантаў ляцеў праз нашу паветраную прастору.

Украінскія маніторынгавыя тэлеграм-каналы, звязаныя са службамі СПА Украіны, ноччу 5 чэрвеня паведамілі пра выкарыстанне тэрыторыі Беларусі для нанясення ўдару беспілотнікамі.

Тэлеграм-канал Ukrainian Raccoon 5 ліпеня ў 0:27 (час паводле Кіева і Мінска супадае) паведаміў пра падлёт расейскіх беспілотнікаў да ўкраінска-беларускай мяжы:

«Не выключаем, што ўздоўж старой галіны чыгункі пойдуць транзітам у ЧЗА [чарнобыльская зона адчужэння] праз Гомельскую вобласць Беларусі».

Маніторынгавы тэлеграм-канал War Monitor у 0:35 даў інфармацыю пра пралёт дрона.

«На Поўначы група БПЛА прадаўжае рух на Захад праз Кіеўшчыну. Першы БПЛА перасёк Брагінскі раён Беларусі праз Вялае-Посудава (верагодна, маюцца на ўвазе адселеныя вёскі Брагінскага раёна Вельмаў і Пасудава) і рухаецца па тэрыторыі Украіны далей на Захад. Асноўная колькасць БПЛА на Чарнігаўшчыне. Курс Заходні».

Пазней у каментары «Флагштоку» канал Ukrainian Raccoon удакладніў, для чаго была выкарыстаная тэрыторыя Беларусі на гэты раз:

«Зноў транзіт праз Беларусь, гэтым разам праляталі БПЛА Shahed-136/131. Адзін дакладна прайшоў праз Беларусь, іншыя два ў той бок ляцелі, але не прайшлі праз мяжу».

У ранішняй зводцы камандзір Паветраных сілаў Украіны генерал-лейтэнант Мікалай Алешчук падзякаваў сілам СПА Украіны за 100% вынік: былі знішчаныя 32 з 32 расейскіх Шахедаў.

24 чэрвеня 2024 года Міністэрства абароны Беларусі заяўляла, што «любы неапазнаны лётны апарат, які парушыў дзяржмяжу Беларусі, будзе знішчаны».

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках