У аэрапорце Казані буксір-штурхач сутыкнуўся з пасажырскім самалётам
6- 5.07.2024, 16:30
- 4,042
На борце ў гэты момант знаходзіліся больш за сто чалавек.
У Расеі буксір-штурхач пашкодзіў пасажырскі самалёт «Аэрафлота» пры транспартаванні. Як паведаміла Прыволжская транспартная пракуратура, інцыдэнт адбыўся ў аэрапорце Казані.
Аварыя здарылася, калі буксір транспартаваў са стаянкі перад узлётам лайнер, які павінен быў вылецець са сталіцы Татарстана ў турэцкую Анталлю. На борце ў гэты момант знаходзіліся больш за сто чалавек.
Мяркуючы з відэа, якое з'явілася ў сетцы, праблемы ўзніклі са стопарным нітам. У выніку самалёт пры тармажэнні буксіра праз інэрцыю рэзнуўся ў яго пярэдняй стойкай шасі і часткай фюзеляжа.
Корпус авіялайнера быў пашкоджаны. Пасажыраў вымушана пераправілі назад у стэрыльную зону аэрапорта для чакання вылету.