Ракеты і дроны пабілі расейскі вайсковы аэрадром «Прыморска-Ахтарск»
- 5.07.2024, 15:22
- 3,814
Адтуль Расея запускае па Украіне «Шахеды».
У кірунку Прыморска-Ахтарска Краснадарскага краю РФ у ноч на 5 ліпеня ляцелі не толькі беспілотнікі, але і мінімум дзве ракеты.
У выніку быў пашкоджаны вайсковы аэрадром «Прыморска-Ахтарск», паранены адзін з вайскоўцаў.
Таксама быў прылёт па электрападстанцыі, што мясцовыя ўлады спрабуюць схаваць. Пра гэта паведаміла расейскае выданне ASTRA, якое пазіцыянуе сябе як незалежнае.
«Адзін вайсковец паранены ў выніку нападу ў ноч на 5 ліпеня на вайсковы аэрадром «Прыморска-Ахтарск» (в/ч 75387), паведамілі крыніцы ASTRA ў экстранных службах Краснадарскага краю. Раней аб паразе гэтага ж аэрадрома паведамлялі ўкраінскія асінтэры», - адзначана ў паведамленні.
Расейскія журналісты прывялі ў прыклад высновы, апублікаваныя ва ўкраінскім Telegram-канале «Dnipro» OSINT з Гарбузом». Прааналізаваўшы адно з відэа, якое фіксавала атаку на Прыморска-Ахтарск, OSINT-расследавальнікі канстатавалі, што «па тэрыторыі вайсковага аэрадрома [казармы і склады], прынамсі, 2 прылёты БПЛА ў Прыморска-Ахтарску». Менавіта адтуль, нагадалі расследавальнікі, Расея запускае па Украіне «Шахеды».
«На атрыманым відэа мы вызначылі геалакацыю і правялі лініі ўздоўж выбліскаў з паверхні [прылёты]. Лініі праходзяць па тэрыторыі аэрадрома, адкуль, прынымсі, і запускаюць «Шахеды», - адзначылі ў OSINT-супольнасці.
Тым часам ASTRA ўдакладніла, што апроч трапляння ў аэрадром, у Прыморска-Ахтарску было траплянне ў электрападстанцыю, з прычыны чаго ў часткі абанентаў узніклі перабоі з электрычнасцю.
Як высветліла ASTRA, рэгіён атакавалі не толькі беспілотнікі, але і як мінімум 2 ракеты. У мінабароны РФ жа афіцыйна паведамілі, што збітыя 14 беспілотнікаў, умаўчаўшы пра ракеты і пра траплянні па вайсковым аэрадроме і ў электрападстанцыю. Не паведамілі пра гэта і мясцовыя ўлады», - адзначана ў паведамленні.
«Прыморска-Ахтарск» з'яўляецца аэрадромам супольнага дыслакавання ў Краснадарскім краі, ён размешчаны на паўночна-ўсходняй ускраіне аднайменнага горада.
На аэрадроме дыслакаваны 960-ы гвардзейскі штурмавы авіяцыйны полк в/ч 75387, які ўваходзіць у склад 1-й гвардзейскай змешанай авіядывізіі 4-й гвардзейскай арміі ВПС і СПА. На ўзбраенні палка знаходзяцца штурмавікі Су-25, Су-25УБ і Су-25СМ3.