6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцін баіцца гэта задзейнічаць»

3
«Пуцін баіцца гэта задзейнічаць»
ФОТА: GETTY IMAGES

Вайсковы эксперт апісаў адну з галоўных праблем Крамля.

Расея вярбуе наймітаў на вайну супраць Украіны ў дзясятках дзяржаў свету, бо ў РФ становіцца ўсё менш і менш ахвочых і добраахвотнікаў, якія мелі б жаданне ўдзельнічаць у расейскім акупацыйным войску.

Менавіта таму расейскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну выгадна скарыстацца дапамогай Паўночнай Карэі, якая можа адправіць на дапамогу расейскім акупантам свае інжынерныя войскі. Такое меркаванне выказаў вайсковы эксперт, палкоўнік запасу УСУ Алег Жданаў у інтэрв'ю «Главреду».

Са слоў эксперта, чалавечы рэсурс у РФ яшчэ ёсць, аднак Пуцін баіцца яго задзейнічаць, бо калі зараз у Расеі абвесцяць жорсткую хвалю мабілізацыі, то гэта можа справакаваць сацыяльны выбух.

«Рэсурс у Расеі, па вялікім рахунку, ёсць, але Пуцін баіцца яго задзейнічаць. А ахвочых і добраахвотнікаў становіцца ўсё менш і менш. Абвясціць жорсткую хвалю мабілізацыі на сёння, гэта значыць, справакаваць сацыяльны выбух. Калі ў 2022 годзе гэта абышлося проста гіганцкім, рэкордным за 20 гадоў знаходжання Пуціна ва ўладзе падзеннем яго рэйтынгу, то сёння гэта будзе сацыяльны выбух», - адзначыў Жданаў.

Эксперт кажа, што менавіта таму сёння расейскае камандаванне ў 21 краіне свету прыцягвае наймітаў для вайны.

«У турмах вязні скончыліся - у РФ закрылі 50 калоній (уявіце, колькі зняволеных Расея адправіла на фронт)! Цяпер там узяліся за жаночыя калоніі і пачалі вербаваць на вайну падследных, гэта значыць, калі чалавек падпісвае кантракт, з яго здымаюцца абвінавачанні», - сказаў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках