6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі міліцыя пачала сачэнне за адпачывальнікамі на пляжах

8
У Гомелі міліцыя пачала сачэнне за адпачывальнікамі на пляжах

З квадракоптараў.

Гомельская міліцыя арганізавала чарговыя планавыя мерапрыемствы «па гарантаванні бяспекі адпачынку» на гарадскіх пляжах. Для гэтага патрульных «ўзброілі» квадракоптарамі - для большага ахопу тэрыторыі падчас рэйдаў. Іх паабяцалі праводзіць «на рэгулярнай аснове», піша telegraf.news.

У міліцыі патлумачылі, што надумалі арганізаваць рэйды па месцах адпачынку ля вады «для папярэджання няшчасных выпадкаў». У рэйдах задзейнічалі як супрацоўнікаў міліцыі, так і работнікаў выратавання на водах. Квадракоптары ж у Гомелі на пляжах выкарыстоўваюць ужо не першы год.

«Яго магчымасці (працягласць палёту да васьмі кіламетраў, вышыня да 100 метраў) дазваляюць ахапіць вялікую тэрыторыю для назірання», – растлумачылі мэту выкарыстання гэтага «спецсродку» ў міліцыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках