У Жлобіне мужчына пакінуў хаскі ў аўтамабілі, а той сеў за стырно і паехаў
8- 5.07.2024, 10:04
- 9,742
Але патрапіў у ДТЗ.
У Жлобіне мужчына пакінуў хаскі ў аўто. Сабака сеў за стырно, зняў аўто з перадачы, праехаў некалькі метраў і патрапіў у ДТЗ. Усе абставіны аварыі запісала вонкавая камера відэаназірання. Увагу на відэа звярнуў тэлеграм-канал Mogilev Online.
Жыхар Жлобіна пакінуў хаскі на паркоўцы ў закрытым аўтамабілі. У роліку відаць, што сабака паднімаецца на сядзенне кіроўцы, каб пракантраляваць дарожнае становішча і зразумець, што здарылася.
Аўтар відэа піша, што аўтамабіль быў пакінуты на перадачы. Аднак хаскі зладзіўся нават з тым, каб зняць з перадачы.
У выніку аўто праехала некалькі метраў і рэзнулася ў іншы прыпаркаваны легкавік.
@mariannamedvedeva Чтобы вы понимали,машина была поставлена на передачу🤷♀️
♬ оригинальный звук - Mariannamedvedeva