Пасля ўдару дронаў палае нафтазавод пад Растовам-на-Доне
2- 5.07.2024, 9:56
- 8,332
З'явіліся новыя падрабязнасці начнога нападу.
У расейскім Растове-на-Доне пасля начной атакі БПЛА 5 ліпеня ўспыхнуў тэрмінал на тэрыторыі завода нафтапрадуктаў.
Расейцы апублікавалі ў сетцы відэа прылёту і «бавоўны» пасля яго. Яны кажуць, што ў горадзе гарыць менавіта «нафтанка».
Са слоў відавочцаў, у Растове-на-Доне, як і ў Прыморска-Ахтарску, у ноч на пятніцу чулі пралёт дронаў і гучныя выбухі. Адзначаецца, што частка з іх, магчыма, і была працай СПА.
Адны расейскія паблікі пішуць, нібыта нафтавы тэрмінал загарэўся пасля таго, як над ім «быў збіты беспілотнік».
«Гэта нафтанка гарыць, СПА збіла, хуткія і пажарныя пад'язджаюць», - каментавалі відавочцы.
Але іншыя заявілі, што гаворка ідзе аб прылёце - пад паражэнне патрапіў ААТ «НЗНП філіял Растоўскі» на Левым беразе Дона паміж Растовам і Батайскам. Яны ж пасля выбуху распаўсюдзілі відэа магутнага пажару на тэрыторыі аб'екта - агонь быў бачны здалёк.