У Расеі пасля нападу дронаў спыніўся ўнікальны камбінат
4- 5.07.2024, 9:07
- 9,686
Вайсковы эксперт раскрыў маштаб наступстваў для супраціўніка.
У выніку атакі беспілотнікаў уначы 1 ліпеня ў Белгарадскай вобласці РФ спыніў робату вельмі важны для расейскага ВПК камбінат. Гэта мае сур'ёзныя наступствы для супраціўніка.
Вайсковы эксперт, лётчык-інструктар, палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан у справаздачы для «24 канала» адзначыў, што супольная аперацыя ГУР і СВР прычыніла сур'ёзную шкоду Аскольскаму электраметалургічнаму камбінату імя Угарава.
Палкоўнік запасу адзначыў, што на Аскольскім электраметалургічным камбінаце імя Угарава вараць сталь для расейскай абароннай прамысловасці з дапамогай электрадугавой печы. Таму ён мае патрэбу ў бесперапынным электразабеспячэнні. А ўдар па адным трансфарматары пакідае без электрычнасці ўвесь завод.
Адключыць электрапеч падчас варэння сталі – гэта, вядома, катастрофа для расейцаў», – заявіў Світан.
Бо, растлумачыў ён, калі падчас варэння сталі знікне электрычнасць, то метал астыне і выбіць яго з печы ўжо немагчыма - яе даводзіцца разбураць. Каб усё наладзіць, патрэбныя месяцы. Усё ўскладняецца тым, што на камбінаце яшчэ і замежнае падсанкцыйнае абсталяванне.