7 лiпеня 2024, Нядзеля, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ паказалі, як выглядае мікрараён «Канал» у Часівам Яры

13
УСУ паказалі, як выглядае мікрараён «Канал» у Часівам Яры

Фотафакт.

Расейскія акупанты прадаўжаюць знішчаць Часіў Яр у Данецкай вобласці. Мікрараён «Канал» ужо ператварыўся ў груду попелу. Украінскія байцы паказалі фота разбуранага горада.

Пра гэта паведамляе Facebook 24 АМБр імя караля Данііла.

«Часіў Яр. Пекла на зямлі. Расейцы прадаўжаюць знішчаць горад усімі магчымымі тыпамі ўзбраення», – гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што ваяры 24 АМБр імя караля Данііла прадаўжаюць абарону горада ад значна пераўзыходных сілаў ворага ў найцяжэйшых умовах.

«Мікрараён “Канал” каля канала Северскі Данец – Данбас ператварыўся ў груду попелу – так выглядае ён цяпер. Такі пейзаж, які калісьці быў па-за межамі нашага ўяўлення, за два гады вайны ўжо стаў звыклым. Ад нашай згуртаванасці сёння залежыць тое, як будуць выглядаць нашыя гарады заўтра», – адзначылі ў брыгадзе.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках