7 лiпеня 2024, Нядзеля, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліну Шарэнду-Панасюк зноў этапавалі

6
Паліну Шарэнду-Панасюк зноў этапавалі
ПАЛІНА ШАРЭНДА-ПАНАСЮК

Супраць палітзняволенай трэці раз распачатая справа.

У дачыненні да палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк трэці раз распачатая справа паводле артыкула 411 (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі) КК РБ, следчы скіраваў яе на экспертызу ў Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя «Навінкі» ўжо трэці раз, паведамляе «Радыё Рацыя».

– Этап задоўжваецца на некалькі тыдняў, і ў такую спёку гэта проста здзек. Калі чалавека вязуць 2-3 тыдні і пра яго няма ніякай інфармацыі, вытрымаць вельмі цяжка. Мінулы раз мінімальныя этапы былі – 9 дзён, максімальны быў 18 дзён. 18 дзён могуць быць доўгім этапам, вытрымаць псіхалагічна вельмі складана. А з той спякотай, якая цяпер стаіць – проста катаванне.

Паводле словаў Андрэя Шарэнды, Паліну першапачаткова асудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі. За час адбывання пакарання тэрмін прадаўжалі двойчы, агулам яшчэ на два гады паводле артыкула 411.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках