Беларусаў зазываюць на Занзібар
13- 4.07.2024, 20:33
- 9,194
![Беларусаў зазываюць на Занзібар](https://i.c97.org/ai/524392/aux-head-1668581990-20221116_zanzibar_360.jpg)
Як туды дабрацца і колькі будзе каштаваць адпачынак.
Беларускі тураператар «АэраБелСэрвіс» адкрыў новы кірунак – Занзібар. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі звяз тураператараў (РЗТА).
Вылет з Менска, але са стыкоўкай у Дубаі – адтуль на Занзібар беларускіх турыстаў будзе дастаўляць ужо авіякампанія FlyDubai.
Кошт тура на дваіх за 10 начэй, напрыклад, з вылетам у найбліжэйшыя два тыдні, складзе:
у трохзоркавым гатэлі са сняданкам – 3492 даляры;
у чатырохзоркавым гатэлі са сняданкам – 3908 даляраў.
У РЗТА адзначылі, што кошт такога адпачынку супастаўны з прапановамі адпачынку ў Турцыі.
Занзібар – гэта архіпелаг з 75 астравоў з аднайменным галоўным востравам у Індыйскім акіяне за 40–60 км ад усходняга ўзбярэжжа Афрыкі.