7 лiпеня 2024, Нядзеля, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Залужны скіраваўся ў Вялікую Брытанію

3
Залужны скіраваўся ў Вялікую Брытанію
ВАЛЕРЫ ЗАЛУЖНЫ

Былы галоўны камандзір УСУ неўзабаве прыступіць да выканання паўнамоцтваў амбасадара Украіны.

Былы галоўны камандзір УСУ Валерый Залужны 3 ліпеня выехаў у Вялікую Брытанію і хутка прыступіць да выканання паўнамоцтваў амбасадара Украіны. Пра гэта 4 ліпеня напісаў «Главком» са спасылкай на крыніцы ў асяроддзі генерала.

«Залужны папрасіў, каб блізу двух тыдняў пасля прыезду пра гэты факт амбасада не паведамляла», – цытуе «Главком» свайго суразмоўцу.

Паводле звестак крыніцаў, пасля сваёй адстаўкі Залужны ні разу не прыязджаў у Вялікую Брытанію. З сакавіка, паводле звестак выдання, ён навучаўся ў Дыпламатычнай акадэміі.

Навучанне ў Дыпаакадэміі з'яўляецца звычайнай практыкай падрыхтоўкі да працы амбасадарам, растлумачыў кіраўнік камітэта Вярхоўнай Рады ў пытаннях знешняй палітыкі і міжпарламенцкага супрацоўніцтва Аляксандр Мярэжка. «Мае калегі, якія станавіліся амбасадарамі, праходзілі пэўнае навучанне ў Дыпакадэміі. Напрыклад, мову ўдасканаліць трэба, базавыя рэчы, звязаныя з дыпслужбай, дыппратаколам, дыпетыкетам», – адзначыў ён.

Паводле словаў Мярэжкі, брытанскія палітыкі з нецярпеннем чакалі новага амбасадара.

Былы амбасадар у Вялікай Брытаніі, экс-міністр замежных справаў Украіны Вадзім Прыстайка таксама падкрэсліў, што амбасадару «сама менш трэба зразумець адміністрацыйныя рэчы: фінансы, людзі, памяшканні». Аднак, зазначыў ён, звычайна ўся гэтая падрыхтоўчая праца праходзіць да абнародавання прэзідэнцкага ўказа пра прызначэнне амбасадара.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках