7 лiпеня 2024, Нядзеля, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Гародні прадаецца незвычайны дом

10
У цэнтры Гародні прадаецца незвычайны дом

Пад зямлёй ён у амаль у чатыры разы большы, чым звонку.

На сайце аднаго з гарадзенскіх агенцтваў нерухомасці з'явілася аб'ява аб продажы дома 2015 года пабудовы ў цэнтры Гародні на вуліцы Захарава. Інтэр'ер не ўсім будзе даспадобы, але ў аб'екта іншая асаблівасць: у доме велізарны склеп.

У доме чатыры жылыя пакоі, на кожным паверсе санвузел. Санвузлы сумешчаныя, на першым паверсе санвузел з ваннай, на другім з душавой. Тут вялікая зала-гасцёўня на першым паверсе, злучаная з кухняй і летняй верандай з выхадам у двор, піша «Люстэрка».

На другім паверсе спальны пакой, кабінет, санвузел, гардэроб. У доме шмат мэблі з Кітая, Індыі і іншых краінаў. На другім паверсе таксама ёсць вялікі балкон-тэраса.

Памер надзелу амаль шэсць сотак, перад домам – газон і туі.

Узяўшы да ўвагі ландшафт надзелу – быў яр, – у двары за домам стварылі склеп агульнай плошчай 400 кв.м. з двума ўваходамі. Пры гэтым плошча дома складае ўсяго 119, 9 квадратных метраў.

Кошт дома – амаль мільён рублёў або 300 тысячаў даляраў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках