7 лiпеня 2024, Нядзеля, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлеканал «Белсат» чакаюць змены

Тэлеканал «Белсат» чакаюць змены

Telewizja Polska мяняе структуру.

Telewizja Polska плануе змены ў працы замежных рэдакцый. «Белсат» пяройдзе пад кіраванне новай структуры – Цэнтра праграмаў для замежжа, аднак пра ліквідацыю «Белсату» гаворкі не ідзе. Пра гэта піша DGP са спасылкай на кіраўніка TVP World Міхала Бранятоўскага.

У чацвер Telewizja Polska прапанавала новы план структуры тэлевізіі. Згодна з абвешчаным, у найбліжэйшы час будзе створаны Цэнтр праграмаў для замежжа. Ён возьме пад сваё крыло ўсё вяшчанне на замежных мовах. Гаворка ідзе пра TVP World, а таксама пра «Белсат» і ўсе ягоныя філіялы. Пры гэтым TVP Polonia і TVP Vilnius застануцца незалежнымі, паведамляе Міхал Бранятоўскі.

Кіраўніцтва новым цэнтрам пяройдзе да цяперашняга кіраўніцтва TVP World. «Белсат» перастане быць самастойнай адзінкай, стаўшы адным з падраздзяленняў новай структуры. Акрамя беларускага «Белсату» і расейскага «ВОТ ТАК», будзе створаная ўкраінская рэдакцыя, якая пачне працу 1 сакавіка 2025 года. На новым канале будуць тры моўныя палосы, кожная шэсць гадзінаў.

«Ліквідацыі “Белсату” не будзе, будзе новая структура. Я хачу падкрэсліць – “Белсат” не знікае, ён атрымлівае новыя магчымасці», – запэўнівае кіраўнік TVP World.

Кожная з тэлестанцый, якія ўваходзяць у групу, будзе працаваць пад сваёй шыльдай, мець уласныя бюджэты і аўтаномію.

«Іншамоўныя тэлеканалы атрымалі новыя абавязкі, якіх патрабуе актуальная сітуацыя ў свеце. Мы цэнім дасягненні “Белсату” ў барацьбе за незалежнасць Беларусі, але важная і расейскамоўная інфармацыя, якая дойдзе да былых савецкіх рэспублік, дзе шмат людзей гаворыць па-расейску», – адзначае прэс-сакратар польскай дыпламатыі Павел Вроньскі.

Змены закрануць і TVP World.

«Гледачы ўбачаць змены 1 сакавіка 2025 года. Тады ж будзе прапанаваная і новая назва. Гэта супадзе з прэзентацыяй новых рамак. У назве не будзе TVP, але будзе прысутнічаць слова “Польшча”. Пошук новай назвы ўжо вядзецца», – кажа Міхал Бранетоўскі.

«Фінансаванне МЗС замежных рэдакцый застанецца нязменным. Мы не маем намеру яго скарачаць», – заяўляе Павел Вроньскі.

Таксама ў Міністэрстве замежных справаў Польшчы будзе створаны новы дэпартамент.

«Гэта будзе шматгранны аддзел стратэгічнай інфармацыі. Гэта наш польскі страткам», – кажа прэс-сакратар МЗС.

«З сярэдзіны жніўня мы ўжо будзем асобным Дэпартаментам, мы плануем вельмі цесна супрацоўнічаць з TVP. Але мы таксама будзем рэагаваць на гібрыдныя пагрозы, адказваць на дэзынфармацыйныя атакі», – зрабіў выснову кіраўнік аддзела публічнай і культурнай дыпламатыі МЗС тлумачыць Катажына Шаран.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках