Што прапануюць адпачывальнікам на Нарачы і якія там кошты
14- 4.07.2024, 18:05
- 9,260
![Што прапануюць адпачывальнікам на Нарачы і якія там кошты](https://i.c97.org/ai/500001/aux-head-1653660769-20220527_naroch_360.jpg)
Ёсць і далікатэсы.
Што прапануюць адпачывальнікам на Нарачы і якія там кошты, высветліла мясцовае выданне Kraj.by.
Трускаўкі на мясцовым рынку ў гарадскім пасёлку Нарач можна набыць прыкладна за 15 рублёў за кілаграм. Невялікі пачак малінаў абыдзецца на дзесяць рублёў. Такім самым коштам – паўлітра буякоў. Чарэшні каштуюць 15 рублёў за кілаграм.
Памідоры ў залежнасці ад гатунку могуць каштаваць ад 6,5 да дзевяці рублёў.
Ёсць і далікатэсы – гэта вэнджаная рыба. Гэта, мабыць, самы дарагі прадукт на мясцовым рынку.
Напрыклад, за кілаграм ліня і марскога акуня просяць 45 рублёў, а кошт кілаграма сіга даходзіць да 60 рублёў. Самы дарагі – вэнджаны вугор. Яго прадаюць за 80 рублёў за кілаграм.