Нелегалы пачалі прарываць мяжу Беларусі з Латвіяй
4- 4.07.2024, 17:29
- 7,876
![Нелегалы пачалі прарываць мяжу Беларусі з Латвіяй](https://i.c97.org/ai/562582/aux-head-1693929961-202307814_latvia_granica_360.jpg)
Колькасць прарываў на мяжы з Літвой і Польшчай зменшылася.
У апошнія дні павялічылася колькасць спробаў незаконнага пераходу латвійска-беларускай мяжы, паведаміў начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі Гунтыс Пуятс, піша lsm.lv.
«У апошнія тры дні мы сутыкаемся з даволі інтэнсіўнай плынню асобаў, якія жадаюць патрапіць у Латвію нелегальна. Учора былі спыненыя 62 такія спробы, пазаўчора — 51, а да гэтага — 47. За апошнія тры дні мы зноў бачым, што ахвотныя нелегальна пранікнуць у Латвію актывізаваліся непасрэдна ў кірунку Латвіі, і, адпаведна, іх колькасць зменшылася ў суседніх з намі краінах — Літве і Польшчы», - сказаў Пуятс, якога цытуюць мясцовыя медыі.
Сёлета Дзяржаўная памежная ахова краіны прадухіліла незаконнае пераадоленне латвійска-беларускай мяжы 2770 чалавек. 12 чалавек прынялі ў Латвію з гуманітарных меркаванняў.