Ва Украіны нечаканы «хаўруснік», які масава косіць расейцаў на фронце
18- 4.07.2024, 17:02
- 38,976
![Ва Украіны нечаканы «хаўруснік», які масава косіць расейцаў на фронце](https://i.c97.org/ai/456412/aux-head-1645867229-20222226_buhar_360.jpg)
Расейскія ваенкары б'юць трывогу.
Расейскія вайсковыя прапагандысты выказваюць трывогу наконт павальнага п'янства салдат на фронце, асабліва на Херсонскім кірунку. Адзін з Z-каналаў заяўляе, што праблема дасягнула пагрозлівых маштабаў і становіцца прычынай вялікіх страт, піша «Диалог».
Расейцы п'юць у тыле, пасля чаго адкрываюць агонь па сваіх жа, а таксама падстаўляюць саслужыўцаў падчас наступлення.
Алкаголь падраздзяленням пастаўляюць расейскія камандзіры і сілавікі, якія кантралююць гэты бізнэс і нажываюцца на ім.
«На гэты момант вельмі вялікі адсотак загінулых на кірунку - сінька. Бухаюць практычна ўсё», - піша расейскі Z-ваенкар.
Больш за тое, з яго слоў, у расейскіх падраздзяленнях рэгулярна гіне па паўроты праз аднаго п'янага салдата.
«Калі гэты сіняк пачынае страляць па сваіх, удвая крыўдней», - піша ён.
Расейцы сцвярджаюць, што калі ў складзе падраздзялення штурмаваць Крынкі ідзе хаця б адзін п'яны салдат, усе яго саслужыўцы асуджаныя на гібель. На Херсонскім кірунку ў расейскіх вайскоўцаў няма ніякіх абмежаванняў на алкагольныя напоі. Мясцовыя барыгі пастаўляюць іх проста ў падраздзяленні, а камандаванне заплюшчвае на гэта вочы. У выніку і без таго высокія страты яшчэ больш павялічыліся.