Беларускія памежнікі затрымалі групу незвычайных парушальнікаў
17- 4.07.2024, 15:20
- 12,918
![Беларускія памежнікі затрымалі групу незвычайных парушальнікаў](https://i.c97.org/ai/601549/aux-head-1720095614-20240704_arest_bel_360.jpg)
У іх знайшлі вадалазныя касцюмы, прыборы начнога бачання і камплектуючыя да БПЛА.
Пагранічнікі затрымалі групу парушальнікаў з камплектуючымі да БПЛА і гідракасцюмамі, паведамілі ў прэс-службе ДПК.
У ведамстве распавялі, што вайскоўцы Лідскага пагранатрада, 2 ліпеня, пры сілавой падтрымцы супрацоўнікаў атрада спецыяльнага прызначэння «Тайфун» у Воранаўскім раёне затрымалі групу асоб. Падчас агляду жылых і нежылых пабудоў яны выявілі і канфіскавалі дзевяць GPS-трэкераў, чатыры акумулятарныя батарэі і пяць шруб да беспілотніка, зарадную станцыю, два прыборы начнога бачання, дзве радыёстанцыі, ноўтбук, мабільны тэлефон, чатыры вадалазныя касцюма і аўтамабіль.
Цяпер праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы для ўстанаўлення ўсіх фактаў супрацьпраўных дзеянняў групы.