7 лiпеня 2024, Нядзеля, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партызаны знайшлі таемныя склады ракет Х-22 у Ленінградскай вобласці

3
Партызаны знайшлі таемныя склады ракет Х-22 у Ленінградскай вобласці

Каардынаты перададзеныя ўкраінскім вайскоўцам.

Расейскія войскі захоўваюць ракеты на складах у Ленінградскай вобласці. Партызаны правялі выведку ракетных сховішчаў.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал партызанскага руху «Атеш».

«Наш агент выведаў месца захоўвання ракет Х-22 для Ту-22М3. Гэтыя ракеты дастаўляюцца на аэрадром Сольцы ў Ноўгарадскай вобласці для расейскіх бамбавікоў, якія выкарыстоўваюцца ў атаках на тэрыторыю Украіны», - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі «Атэш», менавіта на аэрадроме Сольцы не так даўно ГУР вывеў са строю тры такія самалёты.

«Поруч ангараў склада размешчаная велізарная колькасць вайсковай тэхнікі, на якой транспартуюцца боепрыпасы і для іншых тыпаў узбраення. Дэталёвая інфармацыя арганізацыі каравульнай службы, перамяшчэння тэхнікі і асабовага складу была аператыўна перададзеная Сілам абароны Украіны», - дадалі партызаны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках