7 лiпеня 2024, Нядзеля, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: У Лукашэнкі пачалася паніка праз дзеянні Польшчы на мяжы

8
СМІ: У Лукашэнкі пачалася паніка праз дзеянні Польшчы на мяжы

Дыктатар склікаў сакрэтнае пасяджэнне Савета бяспекі.

Польшча зрабіла крок, які выклікаў вялікую занепакоенасць у Беларусі. Варшава мае намер увесці пільны кантроль на найбуйнейшым чыгуначным памежным пераходзе паміж Беларуссю і Польшчай, піша Dziennik Gazeta Prawna.

Адзначаецца, што кожны транспарт, які ўязджае ў Польшчу, будзе падлягаць дбайнаму і дэталёваму кантролю, што значна запаволіць таварную плынь і можа выявіць шмат злоўжыванняў. Гэтыя заявы выклікалі моцнае хваляванне і паніку ў Менску.

У той жа час Кітай таксама пачаў асобна ціснуць на беларускі рэжым, бо ўвядзенне памежнага кантролю замарудзіць транзіт грузаў з Далёкага Усходу ў Еўразвяз праз КПП «Малашэвічы». Выданне паказвае, што кітайцы ўжо двойчы прасілі Аляксандра Лукашэнку растлумачыць, што адбываецца на польска-беларускай мяжы.

Са слоў журналістаў, польская пастанова можа паўплываць не толькі на легальныя заробкі многіх краін, але і на кантрабанду, якой карыстаюцца службы Лукашэнкі.

У той жа час Лукашэнка правёў дзве закрытыя сустрэчы і склікаў з гэтай нагоды сакрэтнае пасяджэнне Савета бяспекі. Аднак, на думку экспертаў, наступны крок Польшчы можа прымусіць яго пайсці на саступкі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках