31 кастрычнiка 2024, Чацвер, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Тавар пад поўнай забаронай на вываз, нават калі без VAT»

146
«Тавар пад поўнай забаронай на вываз, нават калі без VAT»

Польшча ўвяла сур'ёзныя змены для беларусаў, якія перасякаюць мяжу.

У памежных чатах беларусы паведамляюць, што з 4 ліпеня выезд з Польшчы магчымы толькі без тавараў:

«З 4 ліпеня беставарны выезд з Польшчы. Мытня ў Тэрэспалі больш не пацвярджае tax-free. На зялёным канале ў машын правяраюць вываз тавару (тэхніка, запчасткі). Нават без афармлення tax-free не прапускаюць. Можна везці: прадукты харчавання, лекі з аптэкі, каву, парашок».

Сайт Charter97.org паглядзеў, што расказваюць удзельнікі чатаў, якія стаяць проста цяпер на мяжы:

«Па зялёным калідоры паралельна мне людзі праязджалі з таварам (аўто). Прыязджаеш на «ватны», мытня правярае, што вязеш, і вяртае назад у Польшчу. Ужо хвілін 15-20 па «зялёным» ніхто не едзе. Складана сказаць, ці будуць далей з таварам прапускаць па «зялёным».

«Я на разварот. Мытня кажа, што нічога нельга. З іх слоў, мытня павінна адбіць VAT, адправіць на кантроль і выклікаць паліцыю. І нібыта яны робяць добрую справу, што проста вяртаюць – без паліцыі і штрафу».

«Тавар пад поўнай забаронай на вываз, нават калі без VAT».

«Правяраюць кожны аўтамабіль зараз»

«Новая змена на мяжы сказала: 14-ы пакет санкцый, беставарны выезд. Назад у Польшчу разварочваюць усіх. Там спіс на 200+ лістоў, толькі пару найменняў прахадных».

Напісаць каментар 146

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках