Таўро на расейскім ілбе
11- АЛЯКСАНДР НЯЎЗОРАЎ
- 4.07.2024, 12:56
- 34,774
Цяпер «плясканне дзвярыма» выглядае камічна.
Зразумела, Расея заявіла пра разрыў з Парламенцкай асамблеяй АБСЕ.
Расейцы, як заўсёды, прыпазніліся.
«Выхад» мог бы зрабіць уражанне, калі б адбыўся да таго, як ПА АБСЕ адымела Расею ва ўсе яе дыпламатычныя і палітычныя «дзіркі».
Цяпер жа «плясканне дзвярыма» выглядае камічна.
Усхліпваючы і «нацягваючы ірваныя порткі», РФ пакідае ўплывовую міжнародную арганізацыю, у якую так доўга і зняважліва прасілася.
Трэба сказаць, што кляймо на расейскім ілбе выпалена вельмі глыбокае.
АБСЕ прызнала Расею спонсарам тэрарызму, а вайну ва Украіне бессэнсоўным і фенаменальна крывавым злачынствам.
Ніякіх іншых варыянтаў, акрамя як «звальваць» з АБСЕ, Расеі і не было пакінута.
Адна за адной рвуцца пупавіны, якія звязвалі расейцаў з цывілізаваным светам.
Зразумела, што ім «пляваць» на гэта. Сваю фальшывую «еўрапейскасць» яны прынеслі ў ахвяру глупству Пуціна і неандэртальскім «скрэпам».
Тым самым, што загадаюць ім рабаваць, саджаць і забіваць.
Зрэшты, усё наперадзе.
Імаверна, у Слуцкага (смешны жлоб на трыбуне) у найбліжэйшы час з'явіцца магчымасць заявіць аб выхадзе з ААН і ўвогуле ўсіх сусветных калегій.
Расея з яе памыйкай, злосцю і вечнай хлуснёй нідзе і ніколі не будзе зносная.
Аляксандр Няўзораў, «Тэлеграм»