7 лiпеня 2024, Нядзеля, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі двайнік Раяна Гослінга танчыць на ўсіх станцыях метро

9
Менскі двайнік Раяна Гослінга танчыць на ўсіх станцыях метро

Каб развесяліць стомленых мінакоў.

Кожны раз, калі здаецца, што ў Беларусі рэдка адбываецца нешта яскравае і шалёнае, на дапамогу прыходзіць TikTok, піша onliner.by. Сёння ад нуды нас ратуе канал менчука Дзімы, які, па-першае, называе сябе двайніком Раяна Гослінга (з чым складана спрачацца), а па-другое – выконвае чэлендж з разраду «яго баялася сацыяфобія». Хлопец адважыўся станцаваць на камеру на кожнай без выключэння станцыі менскага метро, каб развесяліць стомленых мінакоў. Глядзець гэтыя ролікі варта хаця б дзеля рэакцый на іх.

Станцыі сіняй галінкі ўжо імкліва заканчваюцца. Мацней за ўсё чамусьці стрэльнуў ролік на станцыі «Уручча» – 241 тысяча праглядаў. Магчыма, разгадка ў тым, як узмоцнена сціплыя беларусы спрабуюць рабіць выгляд, што нічога дзіўнага не заўважаюць. Як індзейцы, якія ўпершыню ўбачылі караблі Калумба і наважылі, што гэта міраж.

@gggosling Так нужно ходить на работу или с работы? #танцы #метро ♬ son original - Electro Anthology

Нядрэнна таксама зайшоў «Усход», прычым двойчы: зімой, пад знакамітую Last Christmas ад гурта WHAM!.

@gggosling Танцую на востоке #foryou #райангослинг #fypシ ♬ Last Christmas - ⭐️

І у траўні, пад папулярны ў TikTok гук Hot Summer Night. Колькасць адзення на Дзіме мяняецца, запальнасць танца і рэакцыі збянтэжаных мінакоў – не.

@gggosling кому рано на работу? #танцы #метро #переход ♬ son original - Electro Anthology

У каментарах гараджане пазнаюць сябе, адзначаючы, што прайшлі побач на нейкай секундзе роліка. Некаторыя нават пытаюцца дазвол у наступны раз далучыцца да танцавальнага флэшмобу, на што вечна пазітыўны «наш» Гослінг адказвае сцвярджальна. Як мінімум аднойчы гэта ўжо адбылося:

@gggosling Где танцуем с подписчиками? #рекомендации #рек ♬ original sound - <3

Станцый яшчэ шмат, так што, магчыма, нас чакае флэшмоб узроўню забегу Форэста Гампа, хто ведае. І гэта цудоўна.

«Я ваш праменьчык пазітыву», – піша Дзіма пад ролікамі, і сапраўды, гледзячы на яго самазабыўныя танцы, нават забываеш пра дажджы за акном. Яму ўжо нават пайшлі замовы з іншых гарадоў. «А можаце ў Магілёў прыехаць і тут таксама станцаваць?» – пішуць пад відэа. На прыемнае здзіўленне, негатыўных каментароў практычна няма. Хіба што жарты пра «а я думаў, што ты памёр у канцы «Драйва» – але гэта, як кажуць, база.

@gggosling С днем влюбленных🔥❤️ #рек #рекомендации ♬ Smooth Operator (TikTok Remix) - Pandora's Box

@gggosling Оцените обстановку 🙌🕺🏼 #метро #танец #переход ♬ / (Forgotten) - mikeeysmind

Хлопца ўжо пачалі пазнаваць на вуліцах. Фатаграфіі з фанатамі ён часам посціць у свой тэлеграм-канал. І мабыць, самая цудоўная з іх выглядае вось так. Каментары залішнія.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках