7 лiпеня 2024, Нядзеля, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У чарзе на польска-беларускай мяжы памёр дальнабойшчык

3
У чарзе на польска-беларускай мяжы памёр дальнабойшчык
иллюстративное фото

Мужчына выйшаў з кабіны фуры і страціў прытомнасць.

У Польшчы недалёка ад мяжы з Беларуссю памёр дальнабойшчык, які стаяў у чарзе каля адзінага адкрытага грузавога памежнага пераходу «Карошчын», паведамляе Dziennik Wschodni.

Трагедыя адбылася раніцай 3 ліпеня ў чарзе грузавікоў, якія чакалі афармлення на мытным тэрмінале ў Малашэвічах, у суседняй з Карошчынам вёсцы. Адзін з кіроўцаў, 65-гадовы мужчына, выйшаў з кабіны сваёй фуры і страціў прытомнасць. Ён так і не прыйшоў у прытомнасць да прыезду брыгады хуткай дапамогі, якая канстатавала яго смерць.

Загінулы дальнабойшчык быў грамадзянінам Польшчы. Экспэрты выключылі дачыненне трэціх асоб да яго смерці, тым не менш пракуратура прызначыла ўскрыццё.

Нагадаем, цяпер на мяжы Польшчы і Беларусі засталіся толькі два дзейныя памежныя пераходы – для грузавога транспарту «Карошчын» (з беларускага боку «Казловічы»), а для легкавога – пункт пропуску «Тэрэспаль» (з беларускага боку «Берасце»). Рух праз «Кузніцу» быў прыпынены на нявызначаны тэрмін 9 лістапада 2021 года, а праз «Баброўнікі» – 10 лютага 2023 года.

Паводле звестак сэрвісу Granica.gov.pl на 4 ліпеня, у пункце пропуску «Карошчын» для грузавых аўто сярэдні час чакання пачатку рэгістрацыі складае 28 гадзін. Легкавушкі могуць патрапіць да памежнага пераходу «Тэрэспаль» за 8 гадзін, аўтобусы – за гадзіну.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках