Мянчук збіў двух бармэнаў за адмову ставіць былой жонцы песню
17- 4.07.2024, 11:28
- 8,320
Ён падумаў, што яго былую абразілі.
Мянчук збіў бармэнаў за адмову ставіць былой жонцы песню. Падрабязнасці агучылі агенцтву «Мінск-Навіны» у пракуратуры Цэнтральнага раёну.
У паведамленні сказана, што ў тую ноч 35-гадовы жыхар Менска гуляў па горадзе са сваёй былой жонкай. Пад раніцу яны прынялі рашэнне зайсці ў бар, размешчаны на праспекце Пераможцаў, і зрабілі замову. Жанчына была нападпітку, паводзіла сябе задзірліва і некалькі разоў прасіла дзяўчыну-бармэна ўключыць ёй пэўную музычную кампазіцыю, аднак ёй адказвалі адмовай. Здарыўся славесны канфлікт.
Мянчук наважыў, што ягоную былую жонку абразілі, і пайшоў на другі паверх установы шукаць дырэктара. Там ён убачыў другога бармэна, які спаў на канапе, разбудзіў яго і спытаў, ці з'яўляецца ён уладальнікам установы. Фігурант, не дачакаўшыся адказу, пачаў збіваць бармэна. На шум прыбегла дзяўчына-бармэн, паспрабавала адцягнуць зламысніка, але ён двойчы ўдарыў яе ў галаву. Разняць бойку дапамаглі наведвальнікі бара, якія выклікалі міліцыю.