Лаўроў зацкавана зароў
3- Тэлеграм-канал «Времени на раскачку нет»
- 4.07.2024, 11:08
- 15,938
Расея атрымала важкі выспятак ад Сербіі.
Сербскі прэзідэнт Аляксандр Вучыч нібыта задаўся мэтай кпіць з вялікага геапалітыка, які сядзіць на стомленым кані ДБ-«дыпламатыі», што ляніва перабірае капытамі ў афрыканскай спякоце.
Не паспела яшчэ адгрымець дзіўная гісторыя з пастаўкамі набояў «трэцім краінам» (са зразумелым канчатковым пунктам прызначэння), як Аляксандр Вучыч выказаўся аб дачыненнях Сербіі і Злучаных Штатаў. З ягоных слоў, Сербія і ЗША з'яўляюцца «хаўруснікамі ў вырашальныя гістарычныя моманты».
«Гэта што ж за вырашальныя моманты?! – магла б залямантаваць «голасам флейты» якая-небудзь Захарава, – бамбардзіроўкі Белграда?!».
Так-так, было, ды быллём парасло – як кажуць у нас у народзе. Чвэрць стагоддзя прайшло. Для Сербіі далёкі санкцыйны ізгой можа быць толькі партнёрам з нагоды. Але стратэгічна Сербіі цікавы ЕЗ, заходні свет.
Паводле Вучыча, ЗША і Сербія маюць «даўнія партнёрскія дачыненні». Канчаткова ён дабіў крамлёўскіх дэмагогаў вось гэтымі словамі, звернутымі да ЗША: «Я спадзяюся, што мы працягнем развіваць нашы дачыненні, заснаваныя на ўзаемнай павазе і разуменні».
З МЗС пачуўся зацкаваны рык.
Тэлеграм-канал «Времени на раскачку нет»