7 лiпеня 2024, Нядзеля, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея вылецела з дзясяткі найбуйнейшых эканомік свету

12
Расея вылецела з дзясяткі найбуйнейшых эканомік свету

А ў пераліку ВУП на душу насельніцтва расейская эканоміка выглядае яшчэ больш блякла.

Падзенне рубля прывяло да таго, што Расея выбыла з дзясяткі найбуйнейшых эканомік свету – калі лічыць у абсалютных далярах, а не па парытэту пакупніцкай здольнасці, як любіць Пуцін, піша The Moscow Times.

У 2023 г. расейская эканоміка вырасла на 3,6% – больш, чым сусветная, але праз паслабленне рубля ў далярах яе памер скараціўся на 10,8% – з $2,27 да $2,02 трлн, ацэньвае Сусветны банк (СБ ). У выніку ў яго рэйтынгу памеру эканомік Расея апусцілася з восьмага месца на 11-е, прапусціўшы наперад Італію, Бразілію і Канаду, хаця яны летась раслі павольней: 0,9%, 2,9% і 1,1% адпаведна.

Падобная сітуацыя адбылася з Японіяй: праз падзенне курсу ены яна апусцілася на чацвёртае месца, прапусціўшы на трэцяе Нямеччыну. Лідзіруюць з вялізным адрывам ЗША: у абсалютных далярах амерыканская эканоміка на трэць большая за кітайскую – $27,4 і $17,8 трлн адпаведна.

У пераліку на душу насельніцтва Расея выглядае значна больш блякла: ВУП у 2023 г. склаў $13 817 у параўнанні з $15 445 годам раней – па гэтым паказчыку Расея апусцілася на 86-е месца (паміж Мексікай і Аргенцінай).

Расея ўжо амаль 20 гадоў знаходзіцца ў раёне 10-га месца ў спісе найбуйнейшых эканомік СБ. Яна то ненадоўга ўваходзіць у дзясятку, то вылятае з яе, калі здараецца чарговы крызіс ці дэвальвацыя. Яна патрапіла ў дзясятку ў сярэдзіне нулявых, калі эканоміка хутка расла, але ў 2009 г. выбыла, вярнулася, акрыяўшы ад крызісу, а ў 2015 г. зноў вылецела. У 2021 г. Расея зноў была дзясятай, а ў 2022 г. за кошт анамальнага ўмацавання рубля паднялася на восьмае месца.

Сёлета Расея мае шанцы вярнуцца ў дзясятку. Эканоміка расце амаль гэтак жа хутка, як летась (МВФ прагназуе 3,2%, апытаныя ЦБ аналітыкі – 2,9%), а рубель з пачатку года крыху ўмацаваўся да даляра. Паводле вынікаў года ён знізіцца, чакаюць большасць аналітыкаў, але даляр умацоўваецца ў дачыненні да большасці валют (індэкс DXY з пачатку года дадаў амаль 3%).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках