Беларусь уступіла ў ШАС
30- 4.07.2024, 9:11
- 12,020
Саміт у Астане пачаўся з падпісання дакументаў.
Саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Астане (Казахстан) пачаўся з цырымоніі падпісання дакументаў аб прыёме Беларусі ў склад аб'яднання, паведамляе ТАСС.
Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў заявіў, што Беларусь за кароткі час выканала ўсе працэдуры для паўнапраўнага ўдзелу ў арганізацыі, паведамляе РІА Новости.
Нагадаем, Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС) – міжнародная арганізацыя, заснаваная 15 чэрвеня 2001 года. У яе ўваходзяць Індыя, Іран, Казахстан, Кыргызстан, Кітай, Расея, Пакістан, Таджыкістан і Узбекістан.