«Галівуд, не Галівуд?»: дэпутат Дзярждумы спытаў у кіраўніка «Раскосмасу», ці былі амерыканцы на Месяцы
31- 4.07.2024, 9:07
- 12,320
І атрымаў дзіўны адказ.
Дэпутат Дзярждумы РФ ад ЛДПР Яраслаў Нілаў спытаў ў сераду ніжнюю палату парламенту кіраўніка «Раскосмасу» Юрыя Барысава, ці былі амерыканцы на Месяцы.
«Што да наведвання амерыканцамі Месяца, як вы ставіцеся да розных інтэрпрэтацый адносна таго, былі/не былі, Галівуд/не Галівуд, альбо сапраўды былі, убачылі такое, атрымалі такія сігналы, што цяпер спрабуюць усяляк размыць нейкую цвёрдую прынцыповую лінію па сваёй пазіцыі адносна Месяца?» – спытаў Нілаў.
«У мяне ёсць толькі адзін факт, я цікавіўся гэтай справай. У свой час яны перадалі нам частку месячнага грунту, які астранаўты даставілі падчас гэтай экспедыцыі. Па экспертызе нашай Акадэміі навук, месячны грунт аказаўся менавіта месячным. Вось гэта адказ на пытанне», – адказаў Барысаў.