Некаторыя банкі ўвялі змены ў картках
2- 3.07.2024, 18:54
- 7,818
![Некаторыя банкі ўвялі змены ў картках](https://i.c97.org/p/articles/ai-168547-aux-head-20150911_karta_t.jpg)
Кліентам яны павінны спадабацца.
Кліенты некаторых банкаў атрымалі доступ да новай сістэмы блакавання картак. Пра гэта паведамляецца на сайце Банкаўскага працэсінгавага цэнтра.
З 28 чэрвеня гэтага года кліенты некаторых банкаў атрымалі доступ да аператыўнага блакавання банкаўскай плацежнай карткі з дапамогай аўтаматызаванай сістэмы Interactive Voice Response (IVR). Гэтая сістэма працуе з картамі «Беларусбанка», «Белаграпрамбанка», «Парытэтбанка», «БСБ Банка», «Банка Рашэнне», «БТА Банка» і «Цэптэр Банка».
Цяпер кліенты могуць патэлефанаваць на нумар тэлефона +375172992526 з нумара, які яны пазначалі ў анкеце пры афармленні карты. Пасля гэтага трэба будзе ўвесці апошнія 4 лічбы нумара карткі – і яна будзе заблакаваная.
«У выпадку няўдалай аўтэнтыфікацыі, а менавіта: няправільна ўведзеных 4-х апошніх лічбаў нумара карткі, пры заканчэнні тэрміну дзеяння карткі, блакаванні з прычыны няслушнага набору ПІН-кода або знаходжання ў “гарачым” стоп-спісе, IVR злучыць трымальніка са спецыялістам службы сэрвісу кліентаў», – гаворыцца ў паведамленні.
Раней сістэма працавала толькі праз банкаўскіх кансультантаў, якія адказвалі на званкі і правяралі звесткі кліента (уключаючы таемнае слова, тэлефон) перад тым, як заблакаваць карту.