Жудасная аварыя пад Лідай: аўтамабіль разарвала
13- 3.07.2024, 14:42
- 19,206
![Жудасная аварыя пад Лідай: аўтамабіль разарвала](https://i.c97.org/ai/601406/aux-head-1720006975-20240703_dtp_lida_360.jpg)
Ёсць загінулыя.
Смяротнае ДТЗ адбылося раніцай 3 ліпеня на трасе Менск — Гародня пад Лідай.
Пры выездзе з другараднай дарогі 80-гадовы кіроўца аўтамабіля ВАЗ не прапусціў Chevrolet, які рухаўся па галоўнай дарозе.
У выніку ДТЗ «Жыгулі» перавярнуліся. Паджылы кіроўца Ваза і 77-гадовая пасажырка загінулі на месцы здарэння.
У Chevrolet сур'ёзна пацярпелых няма.
![](https://i.c97.org/ai/601406/aux-1720006850-1-yifjo.jpg.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/601406/aux-1720006850-2-jmnwz.jpg.jpg)