50 нелегалаў атакавалі польскую мяжу
7- 3.07.2024, 14:23
- 6,676
![50 нелегалаў атакавалі польскую мяжу](https://i.c97.org/ai/444096/aux-head-1636880686-20211114_podgliadywaet_360.jpg)
Мігранты кідалі ў польскія патрулі камяні.
Польскія памежнікі зафіксавалі амаль 50 спробаў незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы 2 ліпеня. Мігранты кідалі ў польскія патрулі камяні.
1 ліпеня з Беларусі ў Польшчу спрабавалі патрапіць толькі 20 чалавек, у нядзелю, 30 чэрвеня, амаль 30.
Гэта значна менш, чым у папярэднія тыдні, калі кожны дзень мяжу штурмавалі больш за 100 чалавек.