Вальфовіч пакрыўдзіўся на армян
14- 3.07.2024, 14:03
- 14,148
![Вальфовіч пакрыўдзіўся на армян](https://i.c97.org/ai/549839/aux-head-1685303801-20230525_volfovich_360.jpeg)
Яны не прыехалі на парад у Менск.
Сёння ў Менску прайшоў вайсковы парад да Дня Незалежнасці. У ім, акрамя беларускіх вайскоўцаў, узялі ўдзел парадныя разлікі з Расеі, Азербайджана, Казахстана, Кітая, Таджыкістана і Узбекістана. Са слоў кіраўніка Савета бяспекі Аляксандра Вальфовіча, армянскі бок таксама запрашалі, але ён адмовіўся.
«Арменія пакуль з'яўляецца ўдзельніцай АДКБ, яе запрашаюць на ўсе форумы па лініі гэтай арганізацыі. Але з нейкіх надуманых, хутчэй за ўсё, суб'ектыўных прычын (мы разумеем, што гэта за прычыны), на жаль, дэлегацыя Арменіі, парадныя разлікі Арменіі не прыбылі для ўдзелу ў парадзе», - сказаў дзяржсакратар Савета Бяспекі.
Адзначым, што прэм'ер Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што не прыедзе ў Менск, пакуль ва ўладзе там Лукашэнка.