5 лiпеня 2024, Пятніца, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячаслаў Сіўчык: Лукашэнка рыхтуецца да вайны

16
Вячаслаў Сіўчык: Лукашэнка рыхтуецца да вайны

Навошта на парад у Менску выкацілі ядравыя «Іскандэры»?

Сёння на парад у Менску з'явіліся «Іскандэры» са знакамі радыяцыйнай небяспекі. Навошта Лукашэнка наважыў іх прадэманстраваць? Пра гэта сайт Charter97.org паразмаўляў з беларускім апазіцыйным палітыкам, кіраўніком руху салідарнасці «Разам» Вячаславам Сіўчыкам:

– І сам Лукашэнка, і ўся гэтая лукашэнкаўска-пуцінская банда, якая зараз захапіла Беларусь, рыхтуецца да вайны. Таму яны наважылі сёння пабракаць зброяй і прадэманстравалі гэтыя «Іскандэры».

Я хацеў бы нагадаць, што Лукашэнка асабіста ўчыніў шмат злачынстваў. Іншага выйсця, акрамя як танчыць пад дудку Пуціна, у яго проста няма. Таму ядравыя «Іскандэры» і іншыя дзеянні зʼяўляюцца індыкатарам падрыхтоўкі рэжыму да вайны.

- Што святкуе Лукашэнка сёння? Бо цяжка казаць пра незалежнасць, калі па горадзе ездзіць тэхніка з расейскімі бомбамі і маршыруюць жаўнеры пад трыкалорамі.

- 3 ліпеня – гэта проста здзек з беларускага народу. 80 гадоў таму савецкія войскі ўвайшлі ў Менск, менавіта ўвайшлі, бо немцы на той час ужо ўцяклі з гораду. Навязаўшы гэты «дзень незалежнасці», Лукашэнка проста абапёрся на гэбэшную прапаганду пра так званую Вялікую Айчынную вайну. Дыктатар заклаў новыя праблемы для беларусаў, і мы гэта ўжо бачылі.

Тое, што перажывае беларускі народ цягам апошніх чатырох гадоў, гэта штодзённы тэрор, штодзённыя арышты, катаванні, забойствы палітвязняў. Гэта ўсё вельмі жахліва, што робіць злачынец Лукашэнка, які да гэтага часу знаходзіцца ва ўладзе.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках