У Турцыі аўтобус з беларускімі турыстамі пратараніў бетонны слуп
7- 3.07.2024, 11:50
- 8,786
![У Турцыі аўтобус з беларускімі турыстамі пратараніў бетонны слуп](https://i.c97.org/ai/601386/aux-head-1719996453-20240326_foto2_360.jpg)
Паведамляецца аб вялікай колькасці параненых.
Сёння, 3 ліпеня аўтобус з беларускімі і расейскімі турыстамі патрапіў у дарожна-транспартнае здарэнне ў турэцкай правінцыі Анталля, піша выданне nehir.net.
Турыстычны мікрааўтобус урэзаўся ў бакавыя агароджы на ўездзе на колавую дарогу.
![](https://i.c97.org/ai/601386/aux-1719996455-1.jpg)
Цяжкапаранены кіроўца памёр у бальніцы. Туды ж былі дастаўлены 20 турыстаў, у тым ліку 16 грамадзян Расеі і 4 грамадзяніны Беларусі – усе яны атрымалі траўмы.
Пры гэтым некаторыя турысты, нягледзячы на атрыманыя траўмы, супраціўляліся і адмаўляліся ехаць у шпіталь, піша мясцовае выданне.