ГУР ударыла па лагістыцы РФ, знішчыўшы больш за дзесяць адзінак тэхнікі
- 3.07.2024, 11:45
- 4,016
Вынік паказалі на відэа.
Украінскія разведчыкі наносяць магутныя ўдары па расейскай лагістыцы на фронце. Між іншым, знішчана больш за дзясятак адзінак тэхнікі акупантаў.
Пра гэта паведамляе прэс – служба ГУР.
«Ваяры спецпадраздзялення ГУР МА Украіны «Кабул 9» на фронце за дзень спапялілі больш за дзясятак адзінак аўтамабільнай і браняванай тэхнікі акупантаў», – гаворыцца ў паведамленні.
Як адзначаюць разведчыкі, дзейсная праца па знішчэнні лагістыкі расейскіх захопнікаў з дапамогай FPV-дронаў працягваецца.