Украінскага байца тройчы спрабавалі застрэліць у расейскім палоне, але супраць акупантаў пайшла іх зброя
1- 3.07.2024, 11:37
- 9,798
![Украінскага байца тройчы спрабавалі застрэліць у расейскім палоне, але супраць акупантаў пайшла іх зброя](https://i.c97.org/ai/601383/aux-head-1719995646-20240703_viacheslav_360.jpg)
Незвычайная гісторыя ўкраінскага памежніка.
Слесар з Запарожжа Вячаслаў з пачаткам поўнамаштабнага ўварвання РФ стаў шараговым вайскоўцам. У канцы красавіка 2022 года ён у складзе падраздзялення Дзяржаўнай памежнай службы Украіны знаходзіўся каля Новаміхайлаўкі Данецкай вобласці.
Атрад з пяці памежнікаў рухаўся праз лес, калі патрапіў у пастку варожай ДРГ і быў узяты ў палон.
Пра жах перажытага за паўтара года ў палоне ў акупантаў Вячаслаў распавёў у Telegram-канале ДПСУ.
Пасля ўзяцця ў палон, са слоў Вячаслава, іх адвезлі ў гараж двухпавярховага дому ў нейкім сяле і паставілі на калені з завязанымі ззаду рукамі, пры гэтым увесь час паўтаралі, што яны ўжо «200-я».
Дапытваць украінскіх вайскоўцаў прыйшоў нейкі расейскі маёр. Ён задаваў пытанні і патрабаваў не паднімаць галавы і збіваў нагамі і прыкладам аўтамата. Затым камандзір захопнікаў са свайго пісталета прастрэліў палонным ногі. Пасля першых катаванняў асабіста Вячаславу афіцэр-кат патушыў цыгарэту аб вуха нібыта за тое, што апошні скідаў попел, які трапляў на яго, пакуль маёр паліў.
Фіналам жорсткіх экзэкуцый стаў расстрэл асабіста маёрам траіх з пяці памежнікаў. Калі чарга дайшла да Вячаслава, то яго «выратавала» толькі зброя акупанта, якая пайшла супраць яго: патроны выявіліся няякаснымі, таму пасля трох няўдалых стрэлаў Вячаслаў усё яшчэ заставаўся жывы.
Украінскія абаронцы, якія выжылі, былі дастаўленыя ў шпіталь у Данецку, дзе і знаходзіліся з 24 красавіка да 12 траўня, а затым іх адправілі ў калонію ў Аленаўку Ваўнаваскага раёну Данецкай вобласці, дзе памежнікаў спачатку запыталіся, куды менавіта яны атрымлівалі раненне, а затым туды і білі. Рацыён 3000 палонных складала кіслая каша, якую рыхтавалі ў казане на 800 чалавек.