5 лiпеня 2024, Пятніца, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падрыхтоўка да наступальнай аперацыі: экспэрт распавёў аб ударах па Новарасійску і Крыму

Падрыхтоўка да наступальнай аперацыі: экспэрт распавёў аб ударах па Новарасійску і Крыму
Аляксандр Мусіенка

УСУ ўжо знішчылі 37% Чарнаморскага флоту РФ.

Вайсковы эксперт Аляксандр Мусіенка ў эфіры тэлемарафона пракаментаваў інфармацыю аб ударах марскімі дронамі па базе РФ у Новарасійску ў ноч на 3 ліпеня.

«Чаму зараз пайшлі атакі па Новарасійску? Таму што там зараз знаходзіцца значная частка Чарнаморскага флоту РФ. Цяпер можна канстатаваць, што 37% ЧФ ужо знішчана, гэтая праца працягваецца. Таксама, менавіта ў Новарасійску зараз знаходзяцца носьбіты крылатых ракет «Калібр» і вельмі важна іх там даставаць. Акрамя таго, Новарасійск зараз становіцца вайсковай базай на замену Севастопалю з пункту гледжання рамонтных магчымасцяў і магутнасцяў. Бо толькі там можна выконваць пэўныя рамонтныя работы, якія яны раней выконвалі ў Севастопалі. Ну і Новарасійск – гэта вялікая лагістычная база, якая забяспечвае патрэбы акупантаў на паўвостраве», – распавёў Мусіенка.

Ён таксама дадаў, што зараз Украіна павялічвае колькасць удараў па поўдні Расеі. Між іншым, ён нагадаў аб знішчэнні склада для захоўвання «Шахедаў», НПЗ і базе, якая ажыццяўляла перамяшчэнне і перавалку нафтапрадуктаў на экспарт. На думку экспэрта, гэта ўсё сведчыць аб комплекснай стратэгіі Украіны па поўнай ізаляцыі Крымскага паўвострава.

«Вельмі важны момант, які сведчыць аб комплекснасці аперацыі – бо Украіна наносіць удары і па Крыме, выводзіць са строю радары там, былі ўдары ўжо па паромнай пераправе. І я дапускаю, што мы ўбачым зараз наступныя этапы рэалізацыі нашай наступальнай аперацыі з паветра і мора па Крыме. Ужо пэўныя прыкметы гэтага ёсць, бо ўдары па лагістыцы ёсць і будуць расці. І тое, што прадэманстраваў нядаўна камандзір Паветраных сіл Украіны – як адпрацавалі ў Крыме па складзе з боепрыпасамі, гэта значыць, што пад ударамі Крыма будуць не толькі радары або касмічныя станцыі, але і наступны этап – гэта вайсковая інфраструктура, такая як склады, вайсковыя мястэчкі і лагістыка», – дадаў Мусіенка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках