5 лiпеня 2024, Пятніца, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцаў у глыбінцы пачнуць лячыць паштальёны

16
Расейцаў у глыбінцы пачнуць лячыць паштальёны

Медыкаў не стае.

Фельчарска-акушэрскія пункты (ФАП) адкрыюць у сельскіх паштовых аддзяленнях РФ, а іх работнікі будуць дыягнаставаць хваробы і здзяйсняць медычныя маніпуляцыі для павышэння заробку, піша «Парламенцкая газета».

Паштальёны ў сельскіх аддзяленнях пройдуць спецыяльную падрыхтоўку для работы ў якасці фельчараў або бібліятэкараў. Падобныя ініцыятывы ўжо тэсціруюць у некалькіх рэгіёнах і плануюць распаўсюдзіць на ўсю Расею.

«Дапускаць закрыццё [паштовых аддзяленняў] нельга. Трэба шукаць спосабы захоўваць пошту ў вёсцы. У рэгіёнах ёсць досвед сумяшчэння аддзяленняў з пунктамі МФЦ і ФАПамі. І, вядома, пераадольваць кадравы дэфіцыт і нізкія заробкі», – заявіў выданню сябра камітэту Рады Федэрацыі па эканамічнай палітыцы Іван Еўсціфееў.

Гендырэктар «Пошты Расеі» Алан Казонаў заявіў, што бачыць вялікія перспектывы ў сумяшчэнні фельчарскага пункта і паштовага аддзялення. З ягоных слоў, так як ФАП знаходзяцца ў дзяржуласнасці, то кампаніі не трэба плаціць за арэнду – такім чынам, грошы якія вызваліліся накіруюць на павышэнне заробкаў работнікам.

Падобны праект – «Паштальёны здароўя» – быў ужо запушчаны ва Ульянаўскай вобласці. Пасля праходжання медычнай падрыхтоўкі работнікі пошты могуць праводзіць нескладаныя медычныя працэдуры і выяўляць небяспечныя захворванні па характэрных прыкметах. Выклік «паштальёна здароўя» на дом – гэта дадатковая працоўная нагрузка на супрацоўніка, але дазваляе паштальёну зарабіць больш.

«Сумяшчэнне для паштальёна – добры варыянт, але толькі калі ён не заняты цэлы дзень. Трэба толькі ўдакладніць, якую дзейнасць можна сумяшчаць. Паштальёны, напрыклад, маглі б паралельна працаваць кур'ерамі ў службах дастаўкі, але зноў жа, павінен быць адзіны рэгламент па ўсёй краіне», – адзначыў Еўсціфееў.

У пачатку сакавіка старшыня Дзярждумы Вячаслаў Валодзін заяўляў, што Расеі не хапае 30 тысяч лекараў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках