5 лiпеня 2024, Пятніца, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: Трамп пачаў перамовы з Пуціным

74
Politico: Трамп пачаў перамовы з Пуціным

Абмяркоўваецца магчымасць аддаць РФ частку тэрыторыі Украіны.

Кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп вядзе перамовы з Пуціным аб тым, колькі ўкраінскай зямлі можа пакінуць сабе Крэмль, каб хутка завяршыць вайну.

Аб гэтым са спасылкай на двух экспэртаў у пытаннях нацыянальнай бяспекі, звязаных з Трампам, піша выданне Politico.

Як гаворыцца ў артыкуле, Трамп думае над пагадненнем, паводле якога NATO абавязваецца не пашырацца ва Украіну і Грузію, і вядзе перамовы з Пуціным аб тым, «колькі ўкраінскай тэрыторыі можа пакінуць за сабой Масква».

Таксама Трамп чакае, што калі стане прэзідэнтам еўрапейскія сябры рэзка павялічаць выдаткі на NATO. Акрамя таго, як паказалі экспэрты, палітык плануе «радыкальную пераарыентацыю» NATO.

«Трамп наўрад ці пакіне NATO адразу, але нават калі ён афіцыйна не пакіне арганізацыю, гэта не азначае, што NATO перажыве другі тэрмін Трампа без зменаў», – канстатавала крыніца.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках