Сталі вядомыя ўсе пары 1/4 фіналу Еўра-2024
3- 3.07.2024, 0:01
- 13,682
Матчы будуць згуляныя 5 і 6 ліпеня.
У Нямеччыне былі згуляныя апошнія матчы 1/8 фіналу чэмпіянату Еўропы ў футболе.
На гэтай стадыі Гішпанія падолела Грузію (4:1), Нямеччына – Данію (2:0), Партугалія – Славенію (0:0, 3:0 па пенальці), Францыя – Бэльгію (1:0), Нідэрланды – Румынію (3:0), Турцыя – Аўстрыю (2:1), Англія – Славакію (2:1, д.ч.), а Швейцарыя – Італію (2:0).
Пары 1/4 фіналу:
Гішпанія – Нямеччына (5 ліпеня, Штутгарт, 19:00 паводле Менску);
Партугалія – Францыя (5 ліпеня, Гамбург, 22:00);
Англія – Швейцарыя (6 ліпеня, Дзюсельдорф, 19:00);
Нідэрланды – Турцыя (6 ліпеня, Бэрлін, 22:00).
Матчы 1/2 фіналу адбудуцца 9 і 10 ліпеня (Мюнхен, Дортмунд), фінал – 14 ліпеня (Бэрлін).