16 верасня 2024, панядзелак, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магутны ўдар на ўсходзе: Войскі РФ панеслі катастрафічныя страты

2
Магутны ўдар на ўсходзе: Войскі РФ панеслі катастрафічныя страты

УСУ знішчылі 11 танкаў і 23 баявыя бронемашыны.

У выніку паспяховай баявой працы на ўсходнім кірунку ўкраінскія падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі выканалі больш за 2747 агнявых задачаў.

Пры гэтым расейскія акупанты страцілі 1063 вайскоўцы, гаворыцца ў паведамленні ў Telegram аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў «Хорціца».

Таксама знішчана 11 танкаў, 23 баявыя бронемашыны, 35 гарматаў і мінамётаў і 2 супрацьтанкавыя сродкі.

Разам з тым расейскія войскі таксама страцілі адзін сродак СПА і два сродкі РЭБ.

Нашы абаронцы здолелі знішчыць 65 адзінак аўтамабільнай тэхнікі і 10 адзінак спецыяльнай тэхнікі.

Акрамя таго, таксама было абясшкоджана 316 варожых БПЛА.

Сілы абароны Украіны падбілі 114 хованак, 9 складоў боепрыпасаў і 3 склады з паліва-змазачнымі матэрыяламі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках