16 верасня 2024, панядзелак, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Z-прапагандыст заклікаў ударыць па «Сіле Сібіры» ракетамі, каб «пакараць Кітай»

17
Z-прапагандыст заклікаў ударыць па «Сіле Сібіры» ракетамі, каб «пакараць Кітай»

Шалёная прапанова.

Расейская прапаганда незадаволеная тым, што Кітай набывае ў РФ рэсурсы за бясцэнак, але адмаўляецца дапамагаць у вайне супраць Украіны.

З гэтай прычыны Z-прапагандыст Дзмітрый Сцешын заклікаў атакаваць газаправод «Сіла Сібіры».

Сваю ідэю прапагандыст выклаў у Telegram-канале, на які падпісаны больш за 150 тыс. чалавек, паведамляе dialog.ua.

«Трэба правесці з ім (з Пекінам – рэд.) тлумачальную працу... Я зрабіў бы наступнае(...): дрон, з кітайскіх камплектавальнікаў у задзірлівай “жоўта-блакітнай размалёўцы” ўплюшчыў у “Сілу Сібіры”. І паведаміў бы Кітаю, што ён сам у гэтым вінаваты і ўвогуле дрэнны, ненадзейны хаўруснік… Вядома, ёсць больш цывілізаваныя спосабы пераканаць Кітай, які шчыльна прыпаў да рэсурсаў маёй радзімы. Але гэта самы хуткі і наглядны», – напісаў расейскі прапагандыст.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках