16 верасня 2024, панядзелак, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Тысячы мала?»

7
«Тысячы мала?»

П'яны кіроўца засунуў даішніку грошы ў бардачок.

Увагу экіпажу ДПС у Барысаве звярнуў Renault, за стырном якога знаходзіўся 49-гадовы мужчына «з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап'янення».

Спрабуючы ўнікнуць адказнасці, кіроўца настойліва пачаў прапаноўваць інспектару хабар памерам больш за 1,2 тысячы рублёў і 200 еўраў. На неаднаразовыя папярэджанні аб крымінальнай адказнасці парушальнік не рэагаваў і пакінуў грошы ў бардачку службовага аўтамабіля.

Мужчыну затрымалі. Агляд паказаў 0,8 праміле алкаголю ў парах выдыханага паветра.

Пачатая крымінальная справа за даванне хабару службовай асобе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках