8 верасня 2024, Нядзеля, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Румыніі знайшлі зніклыя ўначы расейскія «шахеды»

2
У Румыніі знайшлі зніклыя ўначы расейскія «шахеды»

Абломкі выяўленыя ў дэльце Дуная.

Румынскія вайскоўцы выявілі абломкі расейскіх дронаў-камікадзэ Shahed-131/136, якія падчас начнога нападу расейцаў па Украіне ўляцелі ў паветраную прастору Румыніі, паведамляе выданне Digi24 са спасылкай на крыніцы ва ўзброеных сілах краіны.

Раніцай Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што тры расейскія «шахеды» лакацыйна зніклі на тэрыторыі Румыніі падчас адбіцця расейскага нападу на Адэскую вобласць.

У той жа час, паветраную трывогу праз зафіксаваныя цэлі ў паветранай прасторы Румыніі ноччу абвясцілі ў павеце Тульча, што па той бок мяжы з Украінай і мяжуе праз Дунай з Ізмаільскім раёнам.

«Румынскія вайскоўцы, накіраваныя на пошукі ў павеце Тульча, знайшлі металічныя часткі, якія могуць быць часткамі расейскіх беспілотнікаў паблізу горада Плаўру ў дэльце Дуная», - адзначылі крыніцы выдання.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках