Дарадцу-пасланца пасольства Беларусі ў Швайцарыі знялі з пасады
2- 25.07.2024, 9:01
- 4,976

Пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Галоўчанка.
Дарадцу-пасланцу амбасады Беларусі ў Швайцарыі Аляксея Жбанава вызвалілі ад пасады з заканчэннем тэрміну дзеяння кантракту.
Пастанова ўрада падпісаная прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам 24 ліпеня і апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У сеціве інфармацыі аб дыпламаце не шмат. Вядома, што на прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе ён быў старшынём участковай выбарчай камісіі пры амбасадзе ў Швайцарыі.